статья |
Гімн рок-н-ролу Як адчуваеш сябе, мой сябра, У алкаголі мутнага свята, У прадчуванні музычнага ўгару, І ў чаканні добрага загаду. Як адчуваеш сябе, мой дружа, Ты вельмі моцны і вельмі дужы, І не накрые ні снег, ні сцюжа, Бо рок-н-рол заўжды пераможа. Рэфрэн: Бо гэта музыка твайго сонца, Што свеціць у вокны твае бясконца, Бо гэта музыка твайго неба, Дзе дыхаць можна сваім паветрам, Бо гэта музыка твайго краю, Што звар’яцеў ад жыцця ў зграі, Бо гэта музыка тваёй згоды, Кахання музыка ды свабоды. Як адчуваеш ты гэту песню, Якую чуеш далёка дзесьці, Якую думкі твае прынеслі, Якая моцна стаіць на месцы. Як адчуваеш ты гукі сэрца, Яно ліхое і хутка б’ецца, І рок-н-рол з табой застанецца, Бо ён змагаецца, не здаецца. Рэфрэн, І пройдзе час і далёка недзе, Ты праспяваеш аб гэтым свеце, І пранясе праз вякі нас вецер, Праз твае мары, праз твае сэрца. І зразумееш, што трэба жыць нам, Дзеля таго, каб на злосць усім вам, І нашай музыкай, нашым словам, Распавясці як жыць рок-н-ролам. Рэфрэн, Вольга обсудить на форуме |
© 2005 музыкальная газета |
|